Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 33:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

дык можа быць разбураны і запавет Мой з рабом Маім Давідам, так што ня будзе ў яго сына, каб цараваў на троне ягоным, і гэтак сама зь лявітамі - сьвятарамі, службітамі Маімі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

тады можа быць парушаны запавет Мой з Давідам, слугою Маім, каб ня меў ён сына, які будзе валадарыць на паса­дзе ягоным, і з лявітамі сьвятарамі, слугамі Маімі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

то можа быць парушаны Мой запавет з Маім паслугачом Давідам, каб не было ад яго сына, які валадарыў бы на пасадзе яго, і з святарамі-левітамі, паслугачамі Маімі.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 33:21
16 Крыжаваныя спасылкі  

ці ня так і дом мой у Бога? Бо запавет вечны паклаў Ён са мною, цьвёрды і нязьменны. Ці ня так зыходзіць ад Яго ўсё выратаваньне маё і ўсё хаценьне маё?


Аднак жа не хацеў Гасподзь загубіць дом Давідаў дзеля запавета, які заключыў з Давідам, і таму што абяцаў даць яму сьвяцільню і сынам ягоным на ўсе часы.


дык умацую трон царства твайго, як Я абяцаў Давіду, бацьку твайму, кажучы: не перастанецца ў цябе муж, які валодае Ізраілем.


Прыхілеце вуха ваша і прыйдзеце да Мяне; паслухайце, і жывая будзе душа вашая, - і дам вам запавет вечны, нязьменныя міласьці, абяцаныя Давіду.


Бо, як новае неба і новая зямля, якія я ствару, заўсёды будуць перад абліччам Маім, кажа Гасподзь, так будзе і насеньне ваша і імя ваша.


і ў сьвятароў-лявітаў ня будзе неставаць мужа перад абліччам Маім, які будзе ўзносіць цэласпаленьне і паліць прынашэньні і ўчыняць ахвяраваньні.


І Яму дадзена ўлада, слава і царства, каб усе народы, плямёны і роды служылі Яму; валадарства Ягонае - валадарства вечнае, яно ня мінецца, і царства Ягонае не разбурыцца.


неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць;


і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі!