ЕРАМІІ 17:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо ён будзе як дрэва, якое пасаджана каля водаў і пускае сваё карэньне каля патока; ня ведае яно, калі настае сьпёка; лісьце ў яго зялёнае, і ў засушлівы час яно не баіцца і не перастае радзіць плады. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён як дрэва, якое пасаджана над вадою і да струмянёў пускае карані свае, і ня будзе бачыць яно, калі прыйдзе спякота, і лісьце ягонае будзе зялёным, і ў год засухі ня будзе журыцца, і не перастане даваць плады. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і будзе ён падобны да дрэва, якое пасаджана над вадою, якое пускае карані свае да струменяў, і не будзе баяцца, калі прыйдзе спякота, і лістота яго будзе зялёнай, і ў год засухі не будзе непакоіцца, і не перастане даваць плады». |
І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
і будзе Гасподзь правадыром тваім заўсёды, і ў час засухі будзе насычаць душу тваю і мацаваць косьці твае, і ты будзеш як напоены вадою сад і як крыніца, воды якое ніколі не перасыхаюць.
абвясьціць тым, хто жаліцца на Сіён, што ім замест попелу дасца акраса, замест плачу - алей радасьці, замест заняпалага духу - слаўная вопратка; і назавуць іх моцнымі праўдаю, асалодаю Госпада ў славу Яго.
Я выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад меча, і душа твая застанецца ў цябе замест здабычы, бо ты на Мяне надзею паклаў, сказаў Гасподзь.
Вось, Асур быў кедр на Ліване з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю і высокі ростам: вяршаліна ягоная была сярод тоўстых сукоў.
Каля патока па берагах яго з таго і другога боку будуць расьці ўсякія дрэвы, якія даюць ежу; лістота іх ня будзе вянуць, і плады на іх ня будуць прападаць; кожны месяц будуць сьпець новыя, бо вада ім цячэ са сьвяцілішча; плады іх будуць ужывацца ў ежу, а лісьце на лекаваньне.