І сказаў Міхей: выслухай слова Гасподняе: я бачыў Госпада на троне Яго, і ўсё войска нябеснае стаяла пры Ім, праваруч і леваруч ад Яго;
ЕРАМІІ 10:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слухайце слова, якое Гасподзь кажа вам, доме Ізраілеў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Слухайце слова, якое прамовіў ГОСПАД да вас, дом Ізраіля! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Слухайце слова, якое сказаў Госпад да вас, дом Ізраэля! |
І сказаў Міхей: выслухай слова Гасподняе: я бачыў Госпада на троне Яго, і ўсё войска нябеснае стаяла пры Ім, праваруч і леваруч ад Яго;
Слухайце слова Гасподняе, князі Садомскія: уважай закону Бога нашага, народзе Гаморскі!
Дык вось, слухайце слова Гасподняе, агуднікі, упраўцы народу гэтага, Ерусалімскага.
Так кажа Гасподзь, Цар Ізраіля, і Адкупнік ягоны, Гасподзь Саваоф: Я - першы, і Я - апошні; і акрамя Мяне няма Бога,
Так кажа Гасподзь: ня вучэцеся шляхам язычнікаў і ня бойцеся азнакаў нябесных, якіх язычнікі баяцца.
і скажы: выслухай слова Гасподняе, цару Юдэйскі, што сядзіш на троне Давідавым, - ты і слугі твае і народ твой, якія ўваходзяць праз гэтую браму.
дык выслухайце сёньня слова Гасподняе, вы, рэшта Юды: так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: калі вы рашуча павернеце твары вашыя, каб ісьці ў Егіпет, і пойдзеце, каб жыць там,
Егіпет і Юдэю, і Эдома і сыноў Амонавых, і Маава і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях, што жывуць у пустыні: бо ўсе гэтыя народы неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраілеў зь неабрэзаным сэрцам.
Слухайце слова Гасподняе, сыны Ізраілевыя; бо суд у Госпада з жыхарамі гэтай зямлі, бо няма ні праўды, ні міласэрнасьці, ні Богаспазнаньня на зямлі.
Цяпер выслухай слова Гасподняе. Ты кажаш: не прароч на Ізраіля і не вымаўляй слоў на дом Ісакаў.
Таму і мы бесьперастанку дзякуем Богу, што, прыняўшы ад нас чутае слова Божае, вы прынялі ня як слова чалавечае, а як слова Божае, - якое яно і ёсьць у ісьціне, - якое і дзейнічае ў вас, веруючых.