ЕЗЭКІІЛЯ 27:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) з дубоў Васанскіх рабілі вёслы твае; услоны твае рабілі з букавага дрэва, з аправаю з слановай касьці з астравоў Кітымскіх; Біблія (пераклад А.Бокуна) з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) з дубоў басанскіх зрабілі вёслы табе, і лаўкі твае зрабілі з косці слановай, і з кіпарысаў з астравоў кітымскіх. |
Прароцтва пра Тыр. - Галасеце, караблі Тарсіса, бо ён разбураны: няма дамоў, і няма каму заходзіць у дамы. Так ім абвешчана зь зямлі Кітыйскай.
І сказаў: ты ня будзеш больш радавацца, пасаромленая дзяўчына, дачка Сідона! Уставай, ідзі ў Кітым, але і там ня будзе табе спакою.
Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага?
Падыміся на Ліван і крычы, і на Васане ўзвысь голас твой і крычы з Аварыма, бо зламаныя ўсе сябры твае.
бо ў адзін зь ім час прыйдуць Кітымскія караблі; і ён падупадзе духам і вернецца, і азлобіцца на сьвяты запавет і зьдзейсьніць свой намер і зноў увойдзе ў згоду з адступнікамі ад сьвятога запавету.
Галасі, кіпарысе; бо ўпаў кедр, бо і велічныя спустошаны; галасеце, дубы Васанскія, бо паваліўся непраходны лес.
І павярнуліся і пайшлі да Васана. І выступіў супроць іх Ог, цар Васанскі, сам і ўвесь народ ягоны, на бітву да Эдрэі.
прыйдуць караблі ад Кітыма і ўрымсьцяць Асура і ўрымсьцяць Эвэра; але і ім пагібель!