і спаліў дом Гасподні і дом цара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і ўсе дамы вялікія спаліў агнём;
ЕЗЭКІІЛЯ 10:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І гаварыў Ён чалавеку, які быў апрануты ў ільняную вопратку, і сказаў: увайдзі паміж калёсамі херувімаў і вазьмі поўныя прыгаршчы жару, і кінь на горад; і ён увайшоў на маіх вачах. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён сказаў чалавеку гэтаму, апранутаму ў ільняную шату: «Увайдзі паміж колаў пад херувімамі, і напоўніўшы далоні свае вугольлем агністым з месца паміж херувімамі, раскінь яго па горадзе». І ён увайшоў туды на вачах маіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ён сказаў чалавеку, які быў апрануты ў ільняныя шаты, і прамовіў: «Увайдзі паміж колаў пад херубінамі, і напоўні свае далоні вугалямі агню з месца між херубінамі, і раскінь іх па горадзе». Ды ўвайшоў туды на маіх вачах. |
і спаліў дом Гасподні і дом цара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і ўсе дамы вялікія спаліў агнём;
Страх Гасподні чысты, застаецца навечна. Суды Гасподнія - ісьціна, усе справядлівыя;
і зрабі з золата двух херувімаў: чаканнага вырабу зрабі іх на абодвух канцах вечка;
І загрыміць Гасподзь велічным голасам Сваім і пакажа моц пляча Свайго моцным гневам і полымем пажыральнага агню, бураю і паводкаю і каменным градам.
І выгляд у гэтых жывёлін быў як выгляд распаленага вугольля, як выгляд лампадаў; агонь хадзіў паміж жывёламі, і зьзяньне ад агню і маланка выходзілі з агню.
І калі ішлі херувімы, тады ішлі каля іх і колы; і калі херувімы падымалі крылы свае, каб падняцца ад зямлі, і колы не аддзяляліся, а былі каля іх.
І вось, чалавек, апрануты ў ільняную вопратку, у якога на поясе пісцовыя прылады, даў адказ і сказаў: я зрабіў, як Ты загадаў мне.
Бачыў я нарэшце, што пастаўленыя былі троны, і сеў Спрадвечны днямі; адзеньне на Ім было белае, як сьнег, і валасы на галаве Яго - як чыстая воўна, трон Яго - як вогненнае полымя, колы ў ім - палымяны агонь.
І ўзяў анёл кадзіла, і напоўніў яго жарам з ахвярніка, і кінуў на зямлю: і ўчыніліся галасы і грамы, і маланкі і землятрусы.