Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 10:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І Ён сказаў чалавеку, які быў апрануты ў ільняныя шаты, і прамовіў: «Увайдзі паміж колаў пад херубінамі, і напоўні свае далоні вугалямі агню з месца між херубінамі, і раскінь іх па горадзе». Ды ўвайшоў туды на маіх вачах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І Ён сказаў чалавеку гэтаму, апранутаму ў ільняную шату: «Увайдзі паміж колаў пад херувімамі, і напоўніўшы далоні свае вугольлем агністым з месца паміж херувімамі, раскінь яго па горадзе». І ён увайшоў туды на вачах маіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І гаварыў Ён чалавеку, які быў апрануты ў ільняную вопратку, і сказаў: увайдзі паміж калёсамі херувімаў і вазьмі поўныя прыгаршчы жару, і кінь на горад; і ён увайшоў на маіх вачах.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 10:2
19 Крыжаваныя спасылкі  

і спаліў ён дом Госпада, і палац цара, і ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны дом спаліў агнём.


галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх.


Нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.


Зрабі таксама двух херубінаў, з золата і чаканнай працы, з абодвух бакоў перамольні,


І дасць пачуць Госпад веліч Свайго голасу, і моц пляча Свайго акажа ва ўзрыве гневу і ў полымі агню пажыраючага, у віхуры, у навальніцы ды ў каменяпадзе.


І ў сярэдзіне між тымі істотамі жывымі — штосьці накшталт вугалёў, падобных да паходняў, што рухаюцца між тымі істотамі жывымі; і агонь кідаў яркі бляск, ды з агню ўздымаліся маланкі.


І калі херубіны ішлі, ішлі побач херубіны і пры іх колы, і калі херубіны падымалі крылы свае, каб падняцца з зямлі, колы не адварочваліся, але і самі былі побач з імі.


І вось той чалавек, які быў апрануты ў ільняныя шаты, з пісарскай прыладай на сцёгнах сваіх, паведаміў у адказ: «Я зрабіў, як Ты загадаў мне».


Глядзеў я, аж пакуль не пастаўлены былі пасады і пакуль Спрадвечны не сеў. Шаты Яго былі белыя, як снег, і валасы на галаве Яго — як з чыстай воўны; пасад Яго — з агністага полымя, колы яго — палымнеючы агонь.


І ўзяў анёл кадзільніцу, і напоўніў яе агнём з ахвярніка, і кінуў на зямлю; і сталіся грымоты, і галасы, і маланкі, і землятрус.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы