ДРУГІ ЗАКОН 7:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) тыя вялікія выпрабаваньні, якія бачылі вочы твае, азнакі, цуды і руку моцную і мышцу высокую, зь якімі вывеў цябе Гасподзь, Бог твой, тое самае зробіць Гасподзь, Бог твой, з усімі народамі, якіх ты баішся; Біблія (пераклад А.Бокуна) вялікія кары, якія бачылі вочы твае, і знакі, і цуды, і руку моцную, і рамяно ўзьнятае, якімі вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой. Так зробіць ГОСПАД, Бог твой, усім народам, якіх ты баішся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) вялікія плягі, якія бачылі вочы твае, і знакі, і цуды, а таксама руку магутную і ўзнятае плячо, каб вывеў цябе Госпад, Бог твой; так зробіць Ён усім народам, якіх ты баішся. |
Дык вось, скажы сынам Ізраілевым: Я Гасподзь, і выведу вас з-пад ярма Егіпцянаў, і выбаўлю вас зь няволі іхняй, і выратую вас рукою працягнутаю і судамі вялікімі;
І Ісусу наказаў я ў той час, кажучы: вочы твае бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь, Бог ваш, з двума царамі гэтымі; тое самае зробіць Гасподзь з усімі царствамі, якія ты будзеш праходзіць;
ці спрабаваў які бог пайсьці - узяць сабе народ спасярод іншага народу карамі, азнакамі й цудамі і вайною, і рукою моцнаю і мышцаю высокаю і вялікімі жахамі, як зрабіў вам Гасподзь, Бог ваш, у Егіпце перад вачыма тваімі?
Ісус сказаў ім: ня бойцеся і не жахайцеся, будзьце цьвёрдыя і мужныя; бо так зробіць Гасподзь з усімі ворагамі вашымі, зь якімі будзеце ваяваць.
Бо Гасподзь - Бог наш, Ён вывеў нас і бацькоў нашых зь зямлі Егіпецкай, з дому рабства, і рабіў перад вачамі нашымі вялікія азнакі і захоўваў нас на ўсім шляху, па якім мы ішлі, і сярод усіх народаў, празь якія мы праходзілі.
І сказаў Ісус: з гэтага даведаецеся, што сярод вас ёсьць Бог жывы, Які прагоніць ад вас Хананэяў, і Габрэяў, і Фэрэзэяў, і Гергесэяў і Амарэяў і Евусэяў;