Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДРУГІ ЗАКОН 28:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І нябёсы твае, якія над галавою тваёю, зробяцца медзьдзю, і зямля пад табою жалезам;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І неба, якое над галавой тваёй, зробіцца медзьдзю, а зямля пад табою — жалезам.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І неба, якое над галавой тваёй, зробіцца медным, а зямля, па якой крочыш, — жалезнай.

Глядзіце раздзел



ДРУГІ ЗАКОН 28:23
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, прад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове.


І пайшоў Ільля паказацца Ахаву. А голад вялікі быў у Самарыі.


і зламаю ганарыстую зацятасьць вашую, і неба вашае зраблю, як жалеза, і зямлю вашую, як медзь;


І стрымліваў ад вас дождж за тры месяцы да жніва; праліваў дождж на адзін горад, а на другі горад не праліваў дажджу; адна дзялянка напойваная была дажджом, а другая, не пакропленая дажджом, засыхала.


Якраз таму неба і зачынілася і не дае вам расы, і зямля не дае сваіх утвораў.


Паб'е цябе Гасподзь сухотамі, гарачкаю, трасцаю, запаленьнем, засухаю, палючым ветрам ды іржою, і яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль не загінеш.


замест дажджу Гасподзь дасьць зямлі тваёй пыл, і попел зь неба будзе падаць, падаць на цябе, пакуль ня будзеш зьнішчаны.