Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДРУГІ ЗАКОН 24:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калі ты блізкаму свайму што-небудзь пазычаеш, дык не хадзі да яго ў дом, каб узяць у яго заклад,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі бліжняму твайму пазычыш нейкую рэч, ня ўвойдзеш у дом ягоны, каб узяць нешта ў заклад,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі блізкаму свайму дасі якую рэч у пазыку, не ўваходзь у дом яго, каб узяць што ў заклад,

Глядзіце раздзел



ДРУГІ ЗАКОН 24:10
5 Крыжаваныя спасылкі  

Праўда, ты браў заклад у братоў тваіх ні за што і з паўголых здымаў вопратку.


Калі возьмеш у заклад вопратку блізкага твайго, да захаду сонца аддай яе,


бо яна адзінае покрыва ў яго, яна - адзеньне цела ягонага, у чым будзе ён спаць? дык вось, калі ён залямантуе да Мяне, Я пачую, бо Я міласэрны.


а растулі перад ім руку тваю і пазыч яму, гледзячы па ягонай патрэбе, у чым ён мае патрэбу;


пастой на вуліцы, а той, каму ты пазычыў, вынесе табе заклад свой на вуліцу;