ДРУГІ ЗАКОН 11:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб гэтулькі ж многа было дзён вашых і дзён дзяцей вашых на той зямлі, даць якую Гасподзь запрысягнуўся бацькам вашым, колькі дзён неба будзе над зямлёю. Біблія (пераклад А.Бокуна) каб памножыліся дні твае і дні сыноў тваіх на зямлі, якую прысягнуў ГОСПАД бацькам тваім даць ім, як дні неба над зямлёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб памножыліся дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, пра якую прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць ім [яе] да таго часу, пакуль неба будзе ўзвышацца над зямлёй. |
Там ня будзе болей малалетняга і старога, які не дасягнуў бы паўнаты дзён сваіх; бо стогадовы памірацьме юнаком, але стогадовы грэшнік будзе праклінацца.
і каб жылі вы доўга на той зямлі, даць якую запрысягнуўся Гасподзь бацькам вашым і насеньню іхняму, на зямлі, у якой цячэ малако і мёд.
і шануй пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія я наказваю табе сёньня, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе, і каб ты многа часу быў на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе назаўсёды.
Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой, каб падоўжыліся дні твае, і каб добра было табе на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.
каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і ўсіх пастанова - Ягоных і запаведзя - Ягоных, якія наказваю табе, захоўваў ты і сыны твае і сыны сыноў тваіх праз усе дні жыцьця твайго, каб падоўжыліся дні твае.
Дабрашчасны і сьвяты, хто мае ўдзел ва ўваскрэсеньні першым: над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў.