ДАНІІЛА 4:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адразу ж і спраўдзілася гэта слова над Навухаданосарам, і адлучаны быў ён ад людзей, еў траву, як вол, і аброшвалася цела ягонае расою нябеснаю, так што валасы ў яго вырасьлі як у льва, і пазногці яго - як у птушкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той жа момант слова споўнілася над Навухаданосарам, і ён быў выгнаны ад людзей, і еў траву, як вол, і раса нябесная мачыла цела ягонае, ажно валасы ягоныя вырасьлі як [пер’е] арла, і пазногці ягоныя — як [кіпцюры] птушак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зараз жа споўнілася прадказанне пра Набукаданосара, і быў ён выгнаны ад людзей, і еў траву, як валы, і расою з неба наталялася цела яго, аж пакуль валасы не выраслі ў яго, як у арлоў, і ногці яго — як у птушак. |
паказваючы вялікае багацьце царства свайго і выдатны бляск велічы сваёй шмат дзён, сто восемдзесят дзён.
сказалі ў сэрцы сваім: «зруйнуем іх зусім!» - і спалілі ўсе мясьціны Божых сходаў на зямлі.
І Вавілон, акраса царстваў, гонар Халдэяў, будзе зруйнаваны Богам, як Садома і Гамора,
Маўляй і скажы: «так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на цябе, фараоне, цару Егіпецкі, вялікі кракадзіл, які, лежачы сярод сваіх рэк, кажаш: «мая рака, і я стварыў яе сабе».
А як скончыліся тыя дні, я, Навухаданосар, узьвёў вочы мае да неба, і мой розум вярнуўся да мяне; і дабраславіў я Ўсявышняга, пахваліў і праславіў Вечнаіснага, валадарства Якога - валадарства вечнае і царства Якога - у роды і роды.
і той, хто запрашаў цябе і яго, падышоўшы, не сказаў бы табе: «саступі яму месца»; і тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца.
Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.
І другі анёл сьледаваў за ім, кажучы: упаў Вавілон, горад вялікі, бо ён шалёным віном распусты свае напаіў усе народы.
І горад вялікі распаўся на тры часткі, і гарады язычніцкія зруйнаваліся, і Вавілон вялікі ўзгаданы перад Богам, каб даць яму чару віна лютага гневу Ягонага.
і на лобе ў яе напісана імя: таямніца, Вавілон вялікі, маці блудадзеек і мярзотаў зямных.
стоячы зводдаль у страху ад пакутаў яе і кажучы: гора, гора табе, вялікі горад Вавілоне, горад моцны! бо ў адначасьсе прыйшоў суд твой!
І адзін дужы анёл узяў камень, падобны на вялікі жарон, і ўкінуў у мора, кажучы: з такою сілаю будзе павалены Вавілон, вялікі горад, і ўжо ня будзе яго;