Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДАНІІЛА 11:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Потым ён паверне аблічча сваё на цьвярдыні сваёй зямлі; але спатыкнецца, упадзе і ня станецца яго,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён зьверне аблічча сваё да цьвярдыняў зямлі сваёй, і спатыкнецца, і ўпадзе, і ня знойдуць [яго].

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І зверне твар свой на гарады сваёй зямлі, і захістаецца, і ўпадзе, і знікне цалкам.

Глядзіце раздзел



ДАНІІЛА 11:19
9 Крыжаваныя спасылкі  

Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне.


Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы,


Пачуй голас маленьняў маіх, калі я клічу Цябе, калі падымаю рукі мае да сьвятога храма Твайго.


хістаецца зямля, як п'яны, і гойдаецца, як калыска, і беззаконьне яе цяжарам на ёй; яна ўпадзе - і ўжо ня ўстане.


Не ўцячэ хуткі на ногі, і не ўратуецца дужы; на поўначы, каля ракі Еўфрат, яны спатыкнуцца і ўпадуць.


Жудасьцю зраблю цябе, і ня будзе цябе, і будуць шукаць цябе, але ўжо ня знойдуць цябе вавекі, кажа Гасподзь Бог.


Але паўстане парастак ад кораня яе, выйдзе да войска і ўвойдзе ў цьвярдыні цара паўночнага, і будзе дзейнічаць у іх, і апануе іх,