Дык вось, схілеце сэрца ваша і душу вашу да таго, каб знайсьці Госпада Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню Госпаду Богу, каб перанесьці каўчэг запавета Гасподняга і сьвяшчэнны посуд Божы ў дом, які ствараецца імю Гасподняму.
ВЫХАД 9:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а хто не павярнуў сэрца свайго да слова Гасподняга, той пакінуў рабоў сваіх і статкі свае ў полі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова ГОСПАДА, той пакінуў слугаў сваіх і статкі свае ў полі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а хто пагрэбаваў словам Госпада, той пакінуў паслугачоў сваіх і жывёлу на палях. |
Дык вось, схілеце сэрца ваша і душу вашу да таго, каб знайсьці Госпада Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню Госпаду Богу, каб перанесьці каўчэг запавета Гасподняга і сьвяшчэнны посуд Божы ў дом, які ствараецца імю Гасподняму.
Тыя з рабоў фараонавых, якія забаяліся слова Гасподняга, сьпешна сабралі рабоў сваіх і статкі свае ў дамы;
І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю да неба, і ўпадзе град на ўсю зямлю Егіпецкую, на людзей, на быдла і на ўсю траву польную ў зямлі Егіпецкай.
І сказаў мне гэты муж: сыне чалавечы! глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі, і прыкладвай сэрца тваё да ўсяго, што я буду паказваць табе, бо ты на тое і прыведзены сюды, каб я паказаў табе гэта; усё, што ўгледзіш, абвясьці дому Ізраілеваму.
Але ён сказаў мне: «ня бойся, Данііле; зь першага дня, як ты прыхіліў сваё сэрца, каб дасягнуць разуменьня і ўпакорыцца перад Богам тваім, словы твае пачуты, і я прыйшоў дзеля слоў тваіх,
І калі памірала яна, дык жанчыны, якія стаялі каля яе, казалі ёй: ня бойся, ты нарадзіла сына. Але яна не адказвала і не зважала.