Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 12:46 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У адным доме трэба есьці яе, ня выносьце мяса прэч з дому і костак яе ня крышэце.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У адным доме маеце есьці яе, не выносьце мяса вонкі з дому, і косткі яе не ламіце.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У адным доме хай спажываюць, і не выносьце на двор мяса яго, і не ламайце косці яго.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 12:46
7 Крыжаваныя спасылкі  

бо не за мір прамаўляюць яны, а супроць мірных на землях плятуць аблудныя намыслы;


разьзьяўляюць на мяне вусны свае; кажуць: «добра! добра! бачыла наша вока».


і няхай не пакідаюць ад яе да раніцы і касьцей яе ня трушчаць; няхай учыняць яе паводле ўсіх пастановаў пра Пасху;


а, падышоўшы да Ісуса, як убачылі Яго ўжо мёртвага, не перабілі ў яго галені,


бо гэта сталася, хай збудзецца Пісаньне: «косьць Ягоная хай ня будзе зламана».


Бо, як цела адно, але мае многа чэлесаў, і ўсе чэлесы аднаго цела, хоць іх многа, складаюць адно цела, - так і Хрыстос.