І сказаў яму Гасподзь: за тое кожнаму, хто заб'е Каіна, адпомсьціцца сямікроць. І зрабіў Гасподзь Каіну азнаку, каб ніхто, спаткаўшыся зь ім, не забіў яго.
ВЫСЛОЎІ 6:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) але злоўлены, ён заплаціць у сем разоў, аддасьць усю маёмасьць дома свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) але злоўлены, сямікроць аддасьць, аддасьць усю маёмасьць дому свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) схоплены — сямікратна верне ён, а таксама аддасць ён усю маёмасць дому свайго. |
І сказаў яму Гасподзь: за тое кожнаму, хто заб'е Каіна, адпомсьціцца сямікроць. І зрабіў Гасподзь Каіну азнаку, каб ніхто, спаткаўшыся зь ім, не забіў яго.
і за авечку ён павінен заплаціць учацьвяра, за тое, што ён зрабіў гэта, і за тое, што ня меў спагады.
Нажытае працай верне, не праглыне; у меру маёмасьці ягонай будзе і адплата ягоная, а ён не парадуецца.
дык гаспадар ямы павінен заплаціць, аддаць срэбра гаспадару іхняму, а туша будзе ягоная.
а як ён ня меў, чым заплаціць, дык уладар ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць.
А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.