Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 29:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У грэху ліхога чалавека - сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У злачынстве ліхога чалавека пастка [для яго], а праведнік сьпявае і радуецца.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У граху несправядлівы чалавек захопліваецца пасткай, а справядлівы ўзрадуецца і ўзвесяліцца.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 29:6
19 Крыжаваныя спасылкі  

Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.


Пра запаведзі Твае разважаю, і гляджу на шляхі Твае.


Тады Майсей і сыны Ізраілевыя засьпявалі Госпаду песьню гэтую і казалі: пяю Госпаду, бо Ён высока ўзьнёсься: каня і верхаўца яго ўкінуў у мора.


Спадзяваньне праведнікам - радасьць, а надзея бязбожных загіне.


Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.


Церні і сеткі на дарозе падступнага; хто беражэ душу сваю, адыдзіся ад іх.


Беззаконнага ловяць уласныя беззаконьні яго, і путамі грэху свайго ён павязаны.


Бо чалавек сваёй пары ня знае. Як рыбы ловяцца ў згубную сетку, як птушкі ў сілах заблытваюцца, так сыны чалавечыя за ліхі час хапаюцца, калі ён раптоўна находзіць на іх.


каб яны вызваліліся зь цянётаў д'ябла, які залучыў іх у сваю волю.


Зь вялікай радасьцю прымайце, браты мае, калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні,


Якога, ня бачыўшы, любіце, і Якога, дагэтуль ня бачачы, але веруючы ў Яго, прымаеце з радасьцю нявымоўнаю і слаўнаю,


І гэта пішам вам, каб радасьць вашая была поўная.


Ізраільцяне вярнуліся, а Веньямін спалохаўся, бо ўбачыў, што спасьцігла яго бяда.