ВЫСЛОЎІ 26:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто пакоціць угору камень, да таго ён вернецца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто капае яму, той уваліцца ў яе, і хто пакоціць камень, на таго ён вернецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто скідвае камень, да таго ён вернецца. |
і як Эстэр дайшла да цара, і як цар загадаў новым пісьмом, каб ліхі намысел Амана, які ён намысьліў на Юдэяў, абярнуўся на галаву ягоную, і каб павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.
Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.
каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.
Хто зводзіць праведных на дарогу зла, сам упадзе ў сваю яму; а беззаганныя спадкуюць дабро.
Так рухнуў Ерусалім, і ўпаў Юда, бо язык іх і дзеі іхнія - супроць Госпада, абразьлівыя вачам славы Ягонай.