ВЫСЛОЎІ 15:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дарога ў гультая - як цярновы пляцень, а дарога ў праведных гладкая. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дарога гультаёў быццам агароджа цярновая, дарога разважлівых — гладкая. |
А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
і вушы твае будуць чуць словы за табою, што кажуць: «вось дарога, ідзеце па ёй», калі б вы збочылі направа, і калі б вы збочылі налева.
І будзе там вялікая дарога, і шлях па ёй назавецца шляхам сьвятым; нячысты ня будзе хадзіць па ім; але ён будзе ім адным. Хто пойдзе гэтым шляхам, нават і нявопытныя, не заблудзяцца.
І сказаў: падымайце, падымайце, раўняйце дарогу, прымайце перашкоды са шляху народа Майго.