І сабраліся ўсе сыны ягоныя і ўсе дочкі ягоныя, каб суцешыць яго; але ён не хацеў суцешыцца і сказаў: са смуткам сыйду да сына майго ў апраметную. Так аплакваў яго бацька ягоны.
ВЫСЛОЎІ 15:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе дні ў няшчаснага смутныя; а ў каго сэрца вясёлае, таму заўсёды сьвята. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе дні прыгнечанага ліхія, а ў каго добра на сэрцы, у таго заўсёды бяседа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе дні ў бедных — ліхія, а вясёлы ў сэрцы — быццам заўсёды на застоллі. |
І сабраліся ўсе сыны ягоныя і ўсе дочкі ягоныя, каб суцешыць яго; але ён не хацеў суцешыцца і сказаў: са смуткам сыйду да сына майго ў апраметную. Так аплакваў яго бацька ягоны.
Якаў сказаў фараону: дзён вандраваньня майго сто трыццаць гадоў; малыя і няшчасныя дні жыцьця майго і не дасягнулі гадоў жыцьця бацькоў маіх, у днях вандраваньня іхняга.
і мала таго, але і хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, празь Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне.
Бо пахвала нашая гэтая ёсьць сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў чысьціні і богаспадобнай шчырасьці, ня ў плоцкай мудрасьці, а ў мілаце Божай, жылі ў сьвеце, асабліва ў вас.
Бо як памнажаюцца ў нас цярпеньні Хрыстовыя, памнажаецца Хрыстом і суцяшэньне нашае.
нас засмучаюць, а мы заўсёды радуемся; мы гаротнікі, але многіх багацім; мы нічога ня маем, але ўсім валодаем.
але як што вы маеце долю ў Хрыстовых цярпеньнях, радуйцеся, ды і ў зьяўленьні славы Ягонай узрадуецеся і ўзьвесялецеся.