Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 49:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Немарасьцілі яго, і стралялі ў яго і варагавалі супроць яго лучнікі;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І засмучалі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзелі яго стральцы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але дражнілі яго і сварыліся, і варожымі яму былі тыя, якія маюць дроцікі.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 49:23
12 Крыжаваныя спасылкі  

І ўбачылі яны яго здалёк, і перш чым ён наблізіўся да іх, пачалі намышляць супроць яго, каб забіць яго.


і ўзялі яго і ўкінулі яго ў роў; а роў той быў пусты; вады ў ім ня было.


і, калі праходзілі купцы Мадыямскія, выцягнулі Язэпа з рова і прадалі Язэпа Ізмаільцянам за дваццаць срэбранікаў; а яны завялі Язэпа ў Егіпет.


І ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго болей за ўсіх братоў ягоных; і зьненавідзелі яго і не маглі гаварыць зь ім дружалюбна.


І казалі яны адзін аднаму: і праўда ж, гэта кара нам за грэх супроць брата нашага; мы бачылі пакуту душы ягонай, калі ён маліў нас, але не паслухалі яго; за тое і прыйшла на нас бяда гэтая.


Язэп - парастак пладаноснага дрэва, парастак пладаноснага дрэва над крыніцай; гольле яго раскінулася над сьцяною.


але цьвёрды застаўся лук ягоны, і моцныя мышцы рук ягоных, ад рук магутнага Бога Якаўлевага. Адтуль Пастыр і цьвярдыня Ізраілевая,


Вуснамі маімі абвяшчаў я ўсе суды Тваіх вуснаў.


Ты чуеш малітву; да Цябе ўсё жывое прыходзіць.


Гэта сказаў Я вам, каб вы мелі ад Мяне мір. У сьвеце зазнаеце скруху; але суцешцеся: Я перамог сьвет.


мацуючы душы вучням, умаўляючы заставацца ў веры і павучаючы, што праз многія скрухі належыць нам увайсьці ў Царства Божае.