І сказала Лія: Бог даў мне адплату за тое, што я аддала служанку маю мужу майму. І дала яму імя: Ісахар (што азначае: адплата).
БЫЦЦЁ 49:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты, Ісахар, як дужы ўючны асёл, на якога цяжар пакладзены. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ісахар — асёл касьцісты, што ляжыць паміж загарадаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ісахар — асёл дужы, што ляжыць паміж загонаў. |
І сказала Лія: Бог даў мне адплату за тое, што я аддала служанку маю мужу майму. І дала яму імя: Ісахар (што азначае: адплата).
І ўбачыш ты, што спакой табе добры і зямля корміць: схіліш сьпіну сваю пад цяжарам і будзеш насіць, каб жыць бяз клопату, - такая плата твая.
з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, - іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;
і пра мяне балабоняць, седзячы каля брамы, і сьпяваюць у песьнях тыя, што п'юць віно.
І пайшлі яны да яго і сказалі: мы пабудуем тут авечыя кашары для статкаў нашых і гарады дзецям нашым;
Пра Завулона сказаў: радуйцеся, Завулоне, на шляхах тваіх, і Ісахар, у намётах тваіх;
Пасьля Авімэлэха паўстаў на выратаваньне Ізраіля Тола, сын Туі, сына Додавага, з племя Ісахаравага. Ён жыў у Шаміры, на гары Яфрэмавай.