БЫЦЦЁ 45:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паведамілі яму, сказаўшы: Язэп жывы і цяпер валадарыць над усёю зямлёю Егіпецкаю. Але сэрца ягонае сумелася, бо ён ня верыў ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паведамілі яму, кажучы: «Яшчэ жывы Язэп, і ён кіруе ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай». I не ўзварухнулася сэрца ягонае, бо ён не паверыў ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і паведамілі яму, кажучы: «Язэп жывы, і ён валадарыць над усёй Егіпецкай зямлёю!» Але сэрца яго засталося халодным, бо ён не верыў ім. |
І сабраліся ўсе сыны ягоныя і ўсе дочкі ягоныя, каб суцешыць яго; але ён не хацеў суцешыцца і сказаў: са смуткам сыйду да сына майго ў апраметную. Так аплакваў яго бацька ягоны.
І прыйшлі да Якава, бацькі свайго, у зямлю Ханаанскую і расказалі яму ўсё, што здарылася зь імі, кажучы:
І сказаў ім Якаў, бацька іхні: вы пазбавілі мяне дзяцей: Язэпа няма, і Сымона няма, і Веньяміна ўзяць хочаце, - усё гэта на мяне!
Ён сказаў: ня пойдзе сын мой з вамі, бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся; калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, дык зьведзяце вы сівізну маю са смуткам у магілу.
І сказаў Ізраіль Язэпу: не спадзяваўся я ўбачыць твой твар: але вось, Бог паказаў мне і дзяцей тваіх.
Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.
Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла.
А калі яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзіваваліся, Ён сказаў ім: ці ёсць у вас тут якая ежа?