ня можа быць, каб Ты зрабіў так, каб Ты загубіў праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнікам, што і зь бязбожнікам, ня можа быць ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ўчыніць неправасудна?
БЫЦЦЁ 44:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Язэп сказаў: не, я гэтага не зраблю: той, у чыіх руках знайшлася чара, будзе мне рабом, а вы ідзеце зь мірам да бацькі вашага. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў [Язэп]: «Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе нявольнікам маім, а вы ўзыходзьце ў супакоі да бацькі свайго». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Язэп адказаў: «Я гэтага не зраблю! Хто ўкраў чару, хай той будзе паслугачом маім, вы ж ідзіце свабодна да бацькі свайго». |
ня можа быць, каб Ты зрабіў так, каб Ты загубіў праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнікам, што і зь бязбожнікам, ня можа быць ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ўчыніць неправасудна?
каб ты не рабіў нам ліха, як і мы не кранулі цябе, а рабілі табе толькі добрае і адпусьцілі цябе зь мірам; цяпер ты дабраславёны Госпадам.
І сказаў ім Язэп на трэці дзень: вось, што зрабеце, і застанецеся жывыя, бо я баюся Бога:
Ён сказаў: добра; як вы сказалі, так няхай і будзе; у каго знойдзецца чара, той будзе мне рабом, а вы будзеце не вінаватыя.
Юда сказаў: што нам сказаць гаспадару нашаму? што сказаць? чым апраўдацца? Бог знайшоў няпраўду рабоў тваіх; вось, мы рабы гаспадару нашаму, і мы, і той, у чыіх руках знайшлася чара.
І падышоў Юда да яго і сказаў: гаспадару мой, дазволь рабу твайму сказаць слова ў вушы гаспадару майму і ня ўгневайся на раба твайго; бо ты тое самае, што фараон.
Сказаў Бог Ізраілеў, гаварыў пра мяне скала Ізраілевая: валадарны над людзьмі будзе праведны, валадарачы ў страху Божым.