БЫЦЦЁ 40:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спытаўся ён у царадворцаў фараонавых, якія былі зь ім у доме гаспадара ягонага пад вартаю, кажучы: чаго ў вас сёньня журботныя твары? Біблія (пераклад А.Бокуна) I спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: «Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то спытаўся ў іх: «Чаму сёння сумнейшы твар ваш, чым звычайна?» |
І ён сказаў яму: чаго ты так худнееш з кожным днём, сын цароў, - ці не адкрыеш мне? І сказаў яму Амнон: Тамар, сястру Авэсаломаву, брата майго, кахаю я.
Але цар сказаў мне: чаму твар твой засмучаны: ты ня хворы, гэтага няма, а, мусіць, скруха на сэрцы? Я вельмі спалохаўся
І Ён сказаў ім: пра што гэта вы, ідучы, разважаеце паміж сабою, і чаго вы засмучаныя?
Міха сказаў: вы ўзялі багоў маіх, якіх я зрабіў, і сьвятара, і пайшлі; чаго яшчэ болей? як жа вы кажаце: «чаго табе?»
І сказаў ёй Элкана, муж яе: Ганна! Чаго ты плачаш і чаму не ясі, і, чаго смуткуе сэрца тваё? ці ж ня лепшы я табе за дзесяць сыноў?