і паслалі розных колераў вопратку, і даставілі бацьку свайму, і сказалі: мы гэта знайшлі; паглядзі, ці сына твайго вопратка гэтая, ці не.
БЫЦЦЁ 38:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але калі павялі яе, яна паслала сказаць сьвёкру свайму: я цяжарная ад таго, чые гэта рэчы. І сказала: даведайся, чыя гэта пячатка і перавязь і лёска. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: «Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная». I сказала: «Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі яе выводзілі на пакаранне, яна паслала да свайго свёкра сказаць яму: «Я пачала ад таго мужчыны, якога гэтыя рэчы. Пазнавай, чыя пячатка, пасак і кій». |
і паслалі розных колераў вопратку, і даставілі бацьку свайму, і сказалі: мы гэта знайшлі; паглядзі, ці сына твайго вопратка гэтая, ці не.
Ён сказаў: які даць табе заклад? Яна сказала: пячатку тваю, і перавязь тваю, і лёску тваю, якая ў руцэ тваёй. І даў ён ёй і ўвайшоў да яе; і яна зачала ад яго.
Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
Як злодзей, калі зловяць яго, бывае пасаромлены, - так пасароміў сябе дом Ізраілеў: яны, цары іхнія, князі іхнія, і сьвятары іхнія, і прарокі іхнія,
у дзень, калі паводле зьвеставаньня майго, Бог будзе судзіць таемныя дзеі людзей празь Ісуса Хрыста.
Таму ня судзеце ніяк дачасна, пакуль ня прыйдзе Гасподзь, Які і асьветліць схаванае ў змроку і выявіць сардэчныя намеры, і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
І ўгледзеў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам, і кнігі разгонутыя былі; і іншая кніга разгорнутая, якая ёсьць кніга жыцьця; і суджаны былі мёртвыя, згодна з напісаным у кнігах, паводле ўчынкаў сваіх.