Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 30:38 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і паклаў дубцы з нарэзкаю перад быдлам у вадапойных кадаўбах, зь якіх быдла прыходзіла паіцца, зачынала перад дубцамі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і ўткнуў тыя пруты, якія аблупіў, перад авечкамі пры карытах каля вадапою, куды прыходзілі авечкі піць і спалучаліся, прыходзячы піць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І паклаў ён пруты, якія часткова абадраў, у карытах, дзе збіралася вада, каб жывёла, калі збіралася на вадапой, глядзела на пруты і, гледзячы на іх, спарвалася.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 30:38
3 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзяў Якаў сьвежых дубцоў таполевых, міндальных і яваравых, і выразаў на іх белыя палосы, акарыўшы да белага, якое на дубцах;


І зачынала быдла перад дубцамі, і нараджалася быдла пярэстае, і з плямкамі, і зь пярэсьцінамі.


Кожнага разу, калі зачынала быдла моцнае, Якаў клаў дубцы ў кадаўбах перад вачыма ў быдла, каб яно зачынала перад дубцамі.