і дам табе і нашчадкам тваім пасьля цябе зямлю, па якой ты вандруеш, усю зямлю Ханаанскую, у валоданьне вечнае; і буду ім Богам.
БЫЦЦЁ 23:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) я ў вас прыхадзень і пасяленец: дайце мне ва ўласнасьць месца пад магілу паміж вамі, каб мне памерлую маю пахаваць ад вачэй маіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Прыхадзень і пасяленец я ў вас. Дайце мне ў вас на ўласнасьць магілу, і я пахаваю ад аблічча майго памёршую маю». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Я ў вас чужынец і пасяленец, дазвольце мне прыдбаць магілу побач з вамі, каб мог я пахаваць сваю памерлую». |
і дам табе і нашчадкам тваім пасьля цябе зямлю, па якой ты вандруеш, усю зямлю Ханаанскую, у валоданьне вечнае; і буду ім Богам.
У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся.
Якаў сказаў фараону: дзён вандраваньня майго сто трыццаць гадоў; малыя і няшчасныя дні жыцьця майго і не дасягнулі гадоў жыцьця бацькоў маіх, у днях вандраваньня іхняга.
у пячоры, якая на полі Махпэла, што перад Мамрэ, у зямлі Ханаанскай, якую купіў Абрагам з полем у Эфрона Хэтэяніна ва ўласнасьць для пахаваньня;
і занесьлі яго сыны ў зямлю Ханаанскую і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэла, якую купіў Абрагам з полем ва ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хэтэяніна, каля Мамрэ.
бо староньнія мы прад Табою і прыхадні, як і ўсе бацькі нашыя, як цень дні нашыя на зямлі, і няма нічога моцнага.
Не запыняй, Госпадзе, шчадротаў Тваіх ад мяне; ласка Твая і праўда Твая хай няспынна ахоўваюць мяне,
Яна нарадзіла сына, і даў яму імя: Гірсам, бо, казаў ён, я зрабіўся прыхаднем у чужой зямлі.
і вышыні іх будуць палохаць, і на дарозе жахі; і міндаль зацьвіце, і ў траве зьнярухомее конік, і рассыплецца каперс, - бо адыходзіць чалавек у вечны свой дом, і гатовыя абступіць яго плакальшчыцы на дарозе;
Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго,
і перанесены былі ў Сіхем і пакладзены ў магілу, якую купіў Абрагам за цану серабра ў сыноў Эмора Сіхемавага.
і ня даў яму на ёй спадчыны ні на ступак нагі, а абяцаўся даць яе на валоданьне яму нашчадкам ягоным пасьля яго, калі ён яшчэ быў бязьдзетны.
Вераю жыў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, і жыў у намётах зь Ісаакам і Якавам, супольнымі спадкаемцамі таго самага абяцаньня;
Любасныя, прашу вас! як прышэльцаў і вандроўнікаў, пазьбягаць цялесных пахацінстваў, што паўстаюць супроць душы,