Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АСІІ 13:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Буду нападаць на іх, як пазбаўленая дзяцей мядзьведзіха, разьдзіраць змесьцішча сэрца іхняга, есьці іх там, як ільвіца; польныя зьвяры будуць ірваць іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Я сустрэну іх як мядзьве­дзіца, пазбаўленая дзяцей, і ра­зарву заслону сэрца іхняга, і зьем іх там як леў; зьвер палявы разьдзярэ іх.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Кінуся на іх, як мядзведзіца на захопе львянятак, раздзяру запоры сэрца іх; і з’ем іх там, як леў; палявы звер разарве іх.

Глядзіце раздзел



АСІІ 13:8
11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў далей Хусій: ты ведаеш твайго бацьку і людзей ягоных; яны адважныя і моцна раздражнёныя, як мядзьведзіха ў полі, у якой адабралі дзяцей, і бацька твой - чалавек ваяўнічы; ён ня спыніцца начаваць з народам.


таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.


Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.


рык ягоны, як рык ільвіцы; ён рыкае як ільвяня, і зарыкае і схопіць здабычу, і панясе, і ніхто не адбярэ.


Усе зьвяры польныя, усе зьвяры лясныя, ідзеце есьці!


Доля Мая зрабілася ў Мяне, як стракатая птушка, на якую з усіх бакоў напалі іншыя драпежныя птушкі. Ідзеце, зьбірайцеся ўсе польныя зьвяры: ідзеце жэрці яго.


Ён пакінуў жытлішча Сваё, як леў; і зямля іхняя зрабілася пусткаю ад лютасьці спусташальніка і ад палымянага гневу Ягонага.


І спустошу вінаградныя лозы яе і смакоўніцы яе, пра якія яна кажа: гэта ў мяне дарункі, якіх надарылі мне палюбоўнікі мае; і Я ператвару іх у лес, і палявыя зьвяры зьядуць іх.


Бо Я як леў Яфрэму і як ільвяня дому Юдаваму; Я, Я разарву і пайду; панясу - і ніхто ня выратуе.