Многа дзён Ізраіль будзе бяз Бога сапраўднага і безь сьвятара навучальнага і без закона;
АМОСА 8:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось настаюць дні, кажа Гасподзь Бог, калі Я пашлю на зямлю голад, - ня голад хлеба, ня смагу вады, а смагу чуцьця слоў Гасподніх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, прыходзяць дні, кажа Госпад ГОСПАД, і Я пашлю голад на зямлю, ня голад хлеба, і ня смагу вады, але [голад], каб слухаць словы ГОСПАДА. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вось жа надыдуць дні, — кажа Госпад, — і я пашлю голад на зямлю; не голад на хлеб ані смагу на ваду, але голад на слуханне слова Госпадавага. |
Многа дзён Ізраіль будзе бяз Бога сапраўднага і безь сьвятара навучальнага і без закона;
бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.
Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону - той шчасны.
І пакіну яго ў запусьценьні; ня будуць ні абразаць, ні капаць яго; і зарасьце ён цернем і ваўчкамі, і загадаю хмарам не паліваць яго дажджом.
Бяда пойдзе за бядою і вестка за весткаю; і будуць прасіць у прарока ўявы, і ня будзе вучэньня ў сьвятара і рады ў старцаў.
каб я не разьдзеў яе дагала і ня выставіў яе, як у дзень нараджэньня яе, не зрабіў яе пустэльняю, не ператварыў яе ў зямлю сухую і ня выснадзіў яе смагаю.
Таму ноч будзе вам замест уявы і цемра - замест прадказаньняў; зойдзе сонца над прарокамі і пацямнее дзень над імі.
Бачачы людзей, Ён умілажаліўся зь іх, бо яны былі зьнясіленыя і пакінутыя, як авечкі без пастуха.
І сказаў Самуіл Саўлу: навошта ты трывожыш мяне, каб я выйшаў? І адказваў Саўл: цяжка мне вельмі: Філістымляне ваююць супроць мяне, а Бог адступіўся ад мяне і больш не адказвае мне ні праз прарокаў, ні ўва сьне; таму я выклікаў цябе, каб ты навучыў мяне, што мне рабіць.
І спытаўся Саўл у Госпада; але Гасподзь не адказваў яму ні ў сьне, ні праз урым, ні праз прарокаў.
Хлопчык Самуіл служыў Госпаду пры Іліі; слова Гасподняе было рэдкае ў тыя дні, відзежы былі ня частыя.