АДКРЫЦЦЁ 21:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) пяты - сарданікс, шосты - сардыс, сёмы - хрызаліт, восьмы - берыл, дзявяты - тапаз, дзясяты - хрызапраз, адзінаццаты - якінт, дванаццаты - амэтыст. Біблія (пераклад А.Бокуна) пяты — сардоніксам, шосты — сардам, сёмы — хрызалітам, восьмы — бэрылем, дзявяты — тапазам, дзясяты — хрызапразам, адзінаццаты — гіяцынтам, дванаццаты — амэтыстам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пяты – сардоніксам, шосты – сердалікам, сёмы – хрызалітам, восьмы – берылам, дзевяты – тапазам, дзесяты – хрызапразам, адзінаццаты – гіяцынтам, дванаццаты – аметыстам. |
І бачыў я: вось чатыры колы каля херувімаў, па адным коле каля кожнага херувіма, і колы з выгляду - як бы з каменя тапаза.
І Гэты, Які сядзеў, з выгляду быў падобны да каменя ясьпісу і сардысу; і вясёлка вакол трона, з выгляду падобная да смарагду.