АДКРЫЦЦЁ 19:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён быў апрануты ў адзеньне акрываўленае. Імя Яму: Слова Божае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён апрануты ў шату акрываўленую, і імя Ягонае называецца: «Слова Божае». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і адзеты Ён у вопратку акрываўленую, і завецца імя Яго – Слова Божае. |
Бо ўсякі абутак воіна ў часе бітвы, і вопратка, залітая крывёю, будуць аддадзены на спаленьне, на ежу агню.
І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.
Пра тое, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі на свае вочы, што разглядвалі і што адчувалі рукі нашыя, пра Слова жыцьця, -
І патаптаны ягады ў чавільні за горадам, і пацякла кроў з чавільні аж да вуздэчак конскіх, на тысячу шасьцьсот стадыяў.