АБАКУМА 2:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гора таму, хто прагне няправедных набыткаў дому свайму, каб зладзіць гняздо сваё на вышыні і тым убясьпечыць сябе ад рукі няшчасьця! Біблія (пераклад А.Бокуна) Гора таму, хто здабывае прыбытак бязбожны для дому свайго, каб зьвіць на вышыні гняздо сваё, каб захаваць сябе ад рукі ліхога. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гора таму, хто збірае набытак несправядлівы на ліха дому свайму, каб зрабіць сабе гняздо на вышыні і засцерагчы сябе ад рукі няшчасця! |
Хто дасьць з Сіёна ратунак Ізраілю? Калі Бог скасуе палон народу Свайго, тады зарадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
Як што вы кажаце: «мы заключылі саюз са сьмерцю і з апраметнаю згоду ўчынілі: калі карны біч будзе праходзіць, ён не застане нас, - бо падман мы зрабілі прытулкам сабе, падманам прыкрыем сябе».
Гора вам, хто дадае дом да дома, далучае поле да поля, так што іншым не застаецца месца, нібыта вы адны паселены на зямлі.
Курапатка садзіцца на яйкі, якіх ня несла; такі той, хто набывае багацьце няпраўдаю: ён пакіне яго на палове дзён сваіх, дурнем застанецца пры канцы сваім.
Жыхар Лівана, агнездаваны на кедрах! Які нікчэмны будзеш ты, калі спасьцігнуць цябе мукі, як боль жанчыну пры родах!
Грозны стан твой і пыхлівасьць сэрца твайго ашукалі цябе, хто жыве ў расколінах скал і займае вяршыні пагоркаў. Але, хоць бы ты як арол высока зьвіў гняздо тваё, і адтуль скіну цябе, кажа Гасподзь.
О, ты, што жывеш каля водаў вялікіх, багаты скарбамі! прыйшоў канец твой, мера прагнасьці тваёй!
Хоць бы Вавілон узвысіўся да нябёсаў, і хоць бы ён на вышыні ўмацаваў цьвярдыню сваю; але ад мяне прыйдуць да яго спусташальнікі, кажа Гасподзь.
Князі ў яе як ваўкі, якія вырываюць здабычу; праліваюць кроў, глумяць душы, каб здабыць карысьць.
Але хоць бы ты, як арол, падняўся высока і сярод зорак зладзіў гняздо тваё, дык і адтуль Я скіну цябе, кажа Гасподзь.
Гора ім, бо ідуць дарогай Каінавай, упадаюць у змусту зьдзірства, як Валаам, і ў зацятасьці гінуць, як Карэй.