АБАКУМА 2:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо зямля напоўніцца спазнаньнем славы Госпада, як воды напаўняюць мора. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо зямля напоўніцца веданьнем славы ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо зямля перапоўніцца пазнаннем славы Госпада, як воды перапаўняюць мора. |
І ня будуць рабіць ліха і шкоды на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо зямля будзе напоўнена спазнаньнем Госпада, як воды напаўняюць мора.
І настануць бясьпечныя часіны твае, надмернасьць ратунку, мудрасьці і веданьня; страх Гасподні будзе скарбам тваім.
і зьявіцца слава Гасподняя, і ўбачыць кожная плоць выратаваньне Божае; бо вусны Гасподнія мовілі гэта.
І клікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! уся зямля поўная славы Ягонай!
І ўжо ня будуць вучыць адзін аднаго, брат - брата і казаць: «спазнайце Госпада», бо ўсе самі будуць ведаць Мяне, ад малога да старога, кажа Гасподзь, бо Я дарую беззаконьні іхнія і грахоў іхніх ужо не спамяну болей.
І яшчэ адмерыў тысячу, і ўжо тут быў такі паток, празь які я ня мог ісьці, бо вада была так высока, што трэба было плысьці, а пераходзіць нельга было гэты паток.
Жанчын народу Майго вы выганяеце з прыёмных дамоў іхніх; у дзяцей іхніх вы назаўсёды адбіраеце акрасу Маю.
Гора табе, хто падае блізкаму твайму пітво з дамешкам злосьці тваёй і робіш яго п'яным, каб бачыць сарамату ягоную!
Бог ад Тэмана ідзе і Сьвяты - ад гары Фаран. Пакрыла нябёсы веліч Яго, і славаю Яго напоўнілася зямля.
Тады зноў Я дам народам вусны чыстыя, каб усе заклікалі імя Госпада і служылі Яму аднадушна.
І сёмы анёл затрубіў, і залуналі на небе гучныя галасы, якія казалі: царства сьвету зрабілася Царствам Госпада нашага і будзе валадарыць ва векі вечныя.
Хто не ўбаіцца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Твайго? Бо Ты адзін сьвяты. Усе народы прыйдуць і схіляцца прад Табою, бо адкрыліся суды Твае.