І перавёў цар Асірыйскі людзей з Вавілона, і з Куты, і з Авы, і з Эмата, і з Сэпарваіма, і пасяліў іх у гарадах Самарыйскіх замест сыноў Ізраілевых. І яны валодалі Самарыяй, і пачалі жыць у гарадах яе.
АЎДЗЕЯ 1:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І завалодаюць тыя, што на поўдзень, гарою Ісава, а якія ў даліне - Філістымлянамі; і завалодаюць полем Яфрэма і полем Самарыі, а Веньямін завалодае Галаадам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўспадкаемяць [жыхары] Нэгеву гару Эзава, а [жыхары] Шэфэлі — Філістынцаў; і ўспадкаемяць поле Эфраіма і поле Самарыі, а Бэн’ямін [успадкаеміць] Гілеад. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўспадкаемяць яны поўдзень, гару Эзава, ды Сэфэлу філістынцаў; і зоймуюць зямлю Эфраіма, і зямлю Самарыі, а Бэньямін зойме Галаад. |
І перавёў цар Асірыйскі людзей з Вавілона, і з Куты, і з Авы, і з Эмата, і з Сэпарваіма, і пасяліў іх у гарадах Самарыйскіх замест сыноў Ізраілевых. І яны валодалі Самарыяй, і пачалі жыць у гарадах яе.
дык Бог Ізраілеў узбурыў дух Фула, цара Асірыйскага, і дух Тэглафэласара цара Асірыйскага, і ён выселіў Рувімлянаў і Галіцянаў і палавіну калена Манасіінага, і адвёў іх у Халал і Хавор, і Ару, і на раку Газан, - дзе яны да гэтага дня.
Цар паслаў адказ Рэхуму радцу і Шымшаю пісцу і іншым таварышам іхнім, якія жывуць у Самарыі і іншых гарадах зарэчных: Мір і іншае.
і прыйшлі яны да Зарававэля і да ўзначальнікаў пакаленьняў і сказалі ім: будзем і мы будаваць з вамі, бо мы, як і вы, прыходзім да Бога вашага, і Яму прыносім ахвяры ад дзён Асардана, цара Сірыйскага, які перавёў нас сюды.
будуць купляць палі за срэбра і ўносіць у запісы, і запячатваць і запрашаць сьведак - у зямлі Веньямінавай і ў ваколіцах Ерусаліма, і ў гарадах Юды і ў гарадах нагорных, і ў гарадах нізінных і ў гарадах паўднёвых: бо вярну палон іхні, кажа Гасподзь.
Пра сыноў Амонавых так кажа Гасподзь: хіба ж няма сыноў у Ізраіля? хіба няма ў яго спадкаемцы? Чаму ж Малхом завалодаў Гадам, і народ яго жыве ў гарадах ягоных?
за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось, Я працягну руку Маю на Філістымлянаў і зьнішчу Крыцянаў, і вынішчу рэшту іх на беразе мора;
І будзеце жыць на зямлі, якую Я даў бацькам вашым, і будзеце Маім народам, і Я буду вашым Богам.
Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы сыноў Амонавых і за чатыры не пашкадую іх, бо яны расьціналі цяжарных у Галаадзе, каб пашырыць межы свае.
І зьнішчу жыхароў Азота і таго, які трымае жазло ў Аскалоне, і павярну руку Маю на Экрон, - і загіне рэшта Філістымлянаў, кажа Гасподзь Бог.
каб яны авалодалі рэштай Эдома і ўсімі народамі, паміж якімі абвесьціце імя Маё, кажа Гасподзь, Які творыць усё гэта.
Пасьві народ Твой жазлом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць самотна ў лесе сярод Карміла; хай пасьвяцца яны на Васане і Галаадзе, як у дні старадаўнія!
Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
мяжою іхняй быў Язэр і ўсе гарады Галаадскія, і палавіна зямлі сыноў Амонавых да Араэра, што перад Раваю,
а палавіна Галаада і Астарот і Эдрэя, царскія гарады Ога Васанскага, сынам Махіра, сына Манасіінага, палавіне сыноў Махіравых, паводле родаў іхніх.
гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,