Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




АЎДЗЕЯ 1:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 І пераселеныя з войска сыноў Ізраілевых завалодаюць зямлёю Хананэйскаю да Сарэпты, а пераселеныя зь Ерусаліма, якія ў Сэфарадзе, атрымаюць у валоданьне гарады паўднёвыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 І палонныя войска гэтага, сыны Ізраіля, [успадкаемяць] Хананейцаў аж да Царфату, і палонныя з Ерусаліму, якія ў Сэфарадзе, успадкаемяць гарады Нэгеву.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 І першыя перасяленцы з сыноў Ізраэля завалодаюць Ханаанам аж да Сарэпты, а палонныя з Ерузаліма, якія ў Сапарадзе, завалодаюць гарадамі паўднёвымі.

Глядзіце раздзел Копія




АЎДЗЕЯ 1:20
12 Крыжаваныя спасылкі  

Паўднёвыя гарады зачынены, і няма каму адчыняць іх; Юда ўвесь заводзіцца ў палон, заводзіцца ў палон увесь цалкам.


У тыя дні прыйдзе дом Юдаў да дому Ізраілевага, і пойдуць разам зь зямлі паўночнай у зямлю, якую Я даў у спадчыну бацькам вашым.


будуць купляць палі за срэбра і ўносіць у запісы, і запячатваць і запрашаць сьведак - у зямлі Веньямінавай і ў ваколіцах Ерусаліма, і ў гарадах Юды і ў гарадах нагорных, і ў гарадах нізінных і ў гарадах паўднёвых: бо вярну палон іхні, кажа Гасподзь.


У гарадах нагорных, у гарадах нізінных і ў гарадах паўднёвых, і ў зямлі Веньямінавай і ў навакольлях Ерусаліма і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць статкі пад рукою таго, хто іх лічыць, кажа Гасподзь.


дык і племя Якава і Давіда, раба Майго, адкіну, каб ня браць болей валадароў зь яго племя племю Абрагама, Ісака і Якава; бо вярну палон іхні і памілую іх.


І прывяду на вас людзей, народ Мой, Ізраіля, і яны будуць валодаць табою, зямля! і ты будзеш спадчынай іхняй і ня будзеш болей рабіць іх бязьдзетнымі.


і да ніводнай зь іх ня быў пасланы Ільля, а толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы