Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.
ІСУСА 23:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж вы адвернецеся і прыстанеце да пазасталых з народаў гэтых, якія засталіся сярод вас, і ўступеце ў роднасьць зь імі і будзеце хадзіць да іх і яны да вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі вы адвернецеся [ад Яго] і будзеце сябраваць і мяшацца сужонствамі з гэтымі народамі, якія сярод вас засталіся, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі вы пажадаеце адысці ад вернага шляху, як тыя народы, што засталіся сярод вас, і сябраваць, і змешвацца праз шлюбы з імі, |
Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.
І прыляпілася душа ягоная да Дзіны, дачкі Якава, і ён пакахаў дзяўчыну і гаварыў па сэрцы дзяўчыне.
з тых народаў, пра якіх Гасподзь сказаў сынам Ізраілевым: не ўваходзьце да іх, і яны хай не ўваходзяць да вас, каб яны ня схілілі сэрца вашага да сваіх багоў. Да іх прыляпіўся Саламон каханьнем.
У час старасьці Саламона жонкі яго схілілі сэрца ягонае да іншых багоў, і сэрца ягонае ня было цалкам адданае Госпаду Богу свайму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага.
О, народзе грэшны, народзе пад цяжкімі беззаконьнямі, ліхадзейскае племя, сыны пагібельныя! Пакінулі Госпада, заняхаілі Сьвятога Ізраілевага, - павярнуліся назад.
І праведнік, калі адступіцца ад праўды сваёй і будзе паводзіцца няправедна, будзе рабіць усе тыя мярзоты, якія робіць беззаконьнік, ці будзе ён жывы? усе добрыя ўчынкі ягоныя, якія ён рабіў, не папомняцца; за беззаконьне сваё, якое робіць, і за грахі свае, у якіх грэшны, ён памрэ.
тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, люцейшых за сябе, і ўвайшоўшы жывуць там; і бывае чалавеку таму апошняе горш за першае. Так будзе і роду гэтаму ліхому.
бо Гасподзь, Бог твой, Які сярод цябе, ёсьць Бог руплівец; каб не запаліўся гнеў Госпада, Бога твайго, на цябе, і ня зьнішчыў Ён цябе з улоньня зямлі.
і ня ўступай зь імі ў сваяцтва: дачкі тваёй не аддавай за сына ягонага, і дачкі ягонай не бяры за сына твайго;
бо яны адвернуць сыноў тваіх ад Мяне, каб служыць іншым багам, і тады запаліцца на вас гнеў Госпада, і Ён хутка вынішчыць цябе.
Бацька і маці яго сказалі яму: хіба няма жанчын сярод дочак братоў тваіх і ва ўсім народзе маім, што ты ідзеш узяць жонку ў Філістымлянаў неабрэзаных? І сказаў Самсон бацьку свайму: яе вазьмі мне, бо яна мне спадабалася.
і бралі дочак іхніх сабе за жонак, і сваіх дочак аддавалі за сыноў іхніх, і служылі багам іхнім.