ІСУСА 19:50 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) па загадзе Госпада далі яму горад, які ён запатрабаваў для сябе: Тамнатсар на гары Эфраім. І ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім. |
Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава:
І пахавалі яго ў межах яго надзелу ў Тамнат-Сараі, што на гары Яфрэмавай, на поўнач ад гары Гааша.
і пахавалі яго ў межах надзелу ягонага ў Тамнат-Сараі, на гары Яфрэмавай, на поўнач ад гары Гааша;