ІСУСА 18:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кефар-Аманай, Афні і Гева: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кефар-Амоні, Офні і Геба — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Кафарэмон, і Офні, і Габа; дванаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі. |
А цар Аса склікаў усіх Юдэяў, нікога ня выключаючы, і вынесьлі яны з Рамы камяні і драўніну, якія Васа ўжываў на будаўніцтва. І пабудаваў зь іх цар Аса Гіву Веньямінавую і Міцпу.
і вывеў усіх жрацоў з гарадоў Юдэйскіх, і спаганьбіў вышыні, на якіх учынялі дымленьне жрацы, ад Гевы да Вірсавіі, і разбурыў вышыні перад брамаю - тую, якая перад уваходам у браму Ісуса начальніка горада, і тую, якая зь левага боку каля гарадское брамы.
І разьбіў Ёнатан ахоўны атрад Філістымскі, які быў у Гіве; і пачулі пра гэта Філістымляне, а Саўл пратрубіў у трубу па ўсёй краіне, абвяшчаючы: няхай пачуюць Габрэі!