Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 15:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 А цар Аса склікаў усіх Юдэяў, нікога ня выключаючы, і вынесьлі яны з Рамы камяні і драўніну, якія Васа ўжываў на будаўніцтва. І пабудаваў зь іх цар Аса Гіву Веньямінавую і Міцпу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І валадар Аса паклікаў усяго Юду без выключэньня, і забралі яны з Рамы камяні і дрэва, якімі [карыстаўся] Бааша для будаўніцтва, і разбудаваў імі валадар Аса Гіву Бэн’ямінаву і Міцпу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 А цар Аса паклікаў усіх юдэяў без выключэння; і забралі яны з Рамы яе камяні і дрэва, якімі карыстаўся Бааса для будовы, і пабудаваў з іх цар Аса Габу Бэньяміна і Міцпу.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 15:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе,


Кефар-Аманай, Афні і Гева: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.


Міцфэ, Кефіра і Моца,


А я застануся ў Масіфе, каб стаяць перад абліччам Халдэяў, якія будуць прыходзіць да нас; а вы зьбірайце віно і летнія плады і алей і зьбірайце ў посуд ваш, і жывеце ў гарадах вашых, якія занялі».


І прыйшоў Ерамія да Гадоліі, сына Ахзікамавага, у Масіфу, і жыў зь ім сярод народа, які заставаўся ў краіне.


А Аса цар сабраў усіх Юдэяў, і яны вывезьлі з Рамы камяні і дрэва, якое ўжываў Вааса на будаўніцтве, - і пабудаваў зь іх Гэву і Міцфу.


І сказаў Самуіл: зьбярэце ўсіх Ізраільцянаў у Масіфу, і я памалюся за вас Госпаду.


І выйшаў Вааса, цар Ізраільскі, супроць Юдэі і пачаў будаваць Раму, каб ніхто ня выходзіў і ня сыходзіў да Асы, цара Юдэйскага.


і вывеў усіх жрацоў з гарадоў Юдэйскіх, і спаганьбіў вышыні, на якіх учынялі дымленьне жрацы, ад Гевы да Вірсавіі, і разбурыў вышыні перад брамаю - тую, якая перад уваходам у браму Ісуса начальніка горада, і тую, якая зь левага боку каля гарадское брамы.


Уся гэта зямля будзе, як раўніна, ад Гаваона да Рэмона, на поўдзень ад Ерусаліма, які высока стаяцьме на сваім месцы і населіцца ад брамаў Веньямінавых да месца першай брамы, да кутняй брамы, і ад вежы Аканэіла да царскіх чавільняў.


А роў, куды кінуў Ісмаіл усе трупы людзей, якіх ён забіў за Гадолію, быў той самы, які выкапаў цар Аса, баючыся Ваасы, цара Ізраільскага; яго напоўніў Ісмаіл, сын Натаніі, забітымі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы