І селі яны есьці хлеб, і паглядзеўшы ўбачылі, вось, ідзе з Галаада караван Ізмаільцянаў, і вярблюды іхнія нясуць стыраксу, бальзам і ладан: ідуць яны завезьці гэта ў Егіпет.
ІСУСА 13:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) таксама Галаал і вобласьць Гесурскую і Маахскую, і ўсю гару Эрмон і ўвесь Васан да Салхі, Біблія (пераклад А.Бокуна) і Гілеад, і мяжу з Гешурам і Маахай, і ўсю гару Гермон, і ўвесь Башан аж да Салхі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Галаадам, і межамі з Гэсурам і Маахам, і ўсёю гарою Гэрмон, і ўсім Басанам аж да Сальхі, |
І селі яны есьці хлеб, і паглядзеўшы ўбачылі, вось, ідзе з Галаада караван Ізмаільцянаў, і вярблюды іхнія нясуць стыраксу, бальзам і ладан: ідуць яны завезьці гэта ў Егіпет.
Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.
і сказаў ім Майсей: калі сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя пяройдуць з вамі за Ярдан, усе ўзброіўшыся на вайну перад Госпадам, і ўпакорана будзе перад вамі зямля, дык аддайце ім зямлю Галаад у валоданьне;
усе гарады на раўніне, увесь Галаад і ўвесь Васан да Салхі й Эдрэі, гарады царства Ога Васанскага;
да Хананэяў, якія жылі на ўсход і да мора, да Амарэяў і Хэтэяў, да Фэрэзэяў і да Евусэяў, якія жылі на гары, і да Эвэяў, якія жылі каля Эрмона ў зямлі Масіфе.
таксама ўсе гарады Сігона, цара Амарэйскага, які валадарыў у Эсэвоне, да межаў Аманіцкіх,
мяжою іхняй быў Язэр і ўсе гарады Галаадскія, і палавіна зямлі сыноў Амонавых да Араэра, што перад Раваю,
І выпала Манасіі дзесяць дзялянак, акрамя зямлі Галаадскай і Васанскай, якая за Ярданам;
а некаторыя з Габрэяў пераправіліся за Ярдан у краіну Гадаву і Галаадскую; а Саўл быў яшчэ ў Галгале, і ўвесь люд, які быў зь ім, быў у страху.