той, хто пагарджае злачынцам, але славіць богабаязных; хто прысягае, хай хоць ліхому, і ня здраджвае;
ІСАІ 43:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ты, Якаве, ня клікаў Мяне; ты, Ізраіле, не працаваў дзеля Мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ты ня клікаў Мяне, Якуб, і ты, Ізраіль, не высіляўся дзеля Мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты, Якубе, не прызываў Мяне, а ты, Ізраэлю, быў апанаваны нават непрыязнасцю да Мяне. |
той, хто пагарджае злачынцам, але славіць богабаязных; хто прысягае, хай хоць ліхому, і ня здраджвае;
Усе мы зрабіліся - як нячысты, і ўся праведнасьць наша - як запэцканая вопратка; і ўсе мы пабляклі, як ліст, і беззаконьні нашыя, як вецер, нясуць нас.
І няма каму заклікаць імя Тваё, хто пастанавіў бы моцна трымацца за Цябе: таму Ты схаваў ад нас аблічча Тваё і пакінуў нас гінуць ад беззаконьняў нашых.
вылі лютасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на плямёны, якія ня прызнаюць імя Твайго; бо яны зьелі Якава, зжэрлі яго і зьнішчылі яго і жытло ягонае спустошылі.
Так кажа Гасподзь: якую няпраўду знайшлі ўва Мне бацькі вашыя, што адышлі ад Мяне і пайшлі за марнасьцю, і змарнелі;
Як напісана ў законе Майсеевым, так усё гэта ліха спадобіла нас; але мы не ўпрасілі Госпада Бога нашага, каб вярнуцца нам ад правінаў нашых і паразумнець у ісьціне Тваёй.
Пры гэтым кажаце: вось колькі працы! і заняхайваеце яе, кажа Гасподзь Саваоф, і прыносіце крадзенае, кульгавае і хворае, і гэтакай самай якасьці прыносіце хлебны дарунак: ці ж магу з упадабаньнем прымаць гэта з рук вашых? кажа Гасподзь.
Вы гневаеце Госпада словамі вашымі і кажаце: чым гневаем мы Яго? Тым, што кажаце: кожны, хто чыніць ліха, добры перад вачыма Госпада, і да такіх Ён мае ўпадабаньне, альбо: дзе Бог правасудзьдзя?
Вы кажаце: марнае служэньне Богу, і якая карысьць, што мы трымаліся пастановаў Яго і хадзілі ў жалобнай вопратцы прад абліччам Госпада Саваофа?