ІСАІ 41:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каваль падбадзёрвае гутніка, кляпальшчык - таго, хто куе на кавадле, кажучы пра спайку: «добрая»; і мацуе цьвікамі, каб было цьвёрда. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўмацоўвае майстар залатара, той, які б’е молатам, — таго, які куе на кавадле, і кажа пра злучэньне: «Добрае яно», і ўмацоўвае цьвікамі, каб не хісталася. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Узмацуе майстар залатара, а малатабоец таго, які куе, кажучы пра склейку: “Яна добрая”; і ўмацоўвае яе цвікамі, каб не рухалася. |
Расплюшчанае ў лісты срэбра прывезена з Тарсіса, золата - з Уфаза: твор мастака і рук гутніка; вопратка на іх - гіяцынт і пурпура: усё гэта - творы людзей умелых.
Міха сказаў: вы ўзялі багоў маіх, якіх я зрабіў, і сьвятара, і пайшлі; чаго яшчэ болей? як жа вы кажаце: «чаго табе?»