ЁВА 15:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці будзе мудры адказваць веданьнем пустым і напаўняць чэрава сваё ветрам палючым, Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя і ці напоўніць жывот свой гарачым ветрам? |
І гэта нядоля балючая: які ён прыйшоў, такі адыходзіць. Якая ж карысьць яму, што працаваў ён на вецер?
Яфрэм пасьвіць вецер і ганяецца за ўсходнім ветрам, кожны дзень памнажае ілжу і спусташэньні; заключаюць яны саюз з Асурам, і ў Егіпет вывозіцца алей.
Але і зь Юдам у Госпада суд, - і Ён наведае Якава па дарогах ягоных, аддасьць яму паводле дзеяў ягоных.
Ці мудры і разумны хто з вас, дакажы гэта ў дзеях добрымі паводзінамі з мудрай пакораю.