ЁІЛЯ 2:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Затрубеце трубою на Сіёне, назначце пост і абвясьцеце ўрачысты сход. Біблія (пераклад А.Бокуна) Трубіце ў рог на Сыёне, прызначце пост, склічце ўрачысты сход, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Трубіце ў трубу на Сіёне, прызначце пост, склічце сход. |
У пісьмах яна пісала так: абвясьцеце пост і пасадзеце Навутэя на першае месца ў народзе
Не насеце болей дарункаў марнотных; дым кадзільны агідны Мне; навамесяцаў і суботаў, сходаў сьвяточных трываць не магу: беззаконьне - і сьвяткаваньне!
У пяты год Ёакіма, сына Ёсіінага, цара Юдэйскага, у дзявятым месяцы абвясьцілі пост перад абліччам Госпада ўсяму народу ў Ерусаліме і ўсяму люду, які прыйшоў у Ерусалім з гарадоў Юдэйскіх.
Назначце пост, абвясьцеце ўрачысты сход, склічце старцаў і ўсіх жыхароў краіны гэтай у дом Госпада Бога вашага і заклікайце да Госпада.
Трубеце трубою на Сіёне і беце трывогу на сьвятой гары Маёй; хай трымцяць усе жыхары зямлі, бо настае дзень Гасподні, бо ён блізка -