4 ЦАРСТВАЎ 4:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І жанчына стала цяжарная і нарадзіла сына на другі год, у той самы час, як сказаў ёй Елісей. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зачала жанчына, і нарадзіла сына ў вызначаны час паводле часу жыцьця, як прамовіў да яе Элісэй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І жанчына пачала і нарадзіла сына ў наступным годзе ў тую самую пару, як прадказаў ёй Элісей. |
І сказаў ён: праз год, у гэты самы час ты будзеш трымаць на руках сына. І сказала яна: не, спадару мой, чалавеча Божы, не падманвай рабы тваёй.
Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.
вось, і ілізабэта, сваячка Твая, называная няплоднаю, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і ёй ужо шосты месяц;
Вераю і сама Сарра (будучы бясплодная) атрымала сілу на прыняцьце семені і не па часе ўзросту нарадзіла; бо ведала, што верны Той, Хто абяцаў.