а цяпер Гасподзь Бог мой дараваў мне спакой адусюль: няма супраціўніка і няма болей перашкодаў;
4 ЦАРСТВАЎ 18:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён пабіў Філістымлянаў да Газы і ў межах яе, ад дазорнай вежы да ўмацаванага горада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён пабіў Філістынцаў аж да Газы і яе ваколіцаў, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён пабіў філістынцаў аж да Газы і яе межаў, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага горада. |
а цяпер Гасподзь Бог мой дараваў мне спакой адусюль: няма супраціўніка і няма болей перашкодаў;
і пачалі рабіць сыны Ізраілевыя дзеі незаўгодныя Госпаду Богу свайму, і зладзілі сабе вышыні ва ўсіх гарадах сваіх, ад дазорнай вежы да ўмацаванага горада;
І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.
І пабудаваў вежы ў пустыні, і зрабіў многа вадаёмаў, бо меў шмат быдла, і ў нізіне і на раўніне, і землеўладальнікаў і садоўнікаў на гарах і на Карміле, бо ён любіў земляробства.
і Філістымляне рассыпаліся па гарадах нізіннага краю і поўдня Юдэі і ўзялі Бэтсаміс і Аялон, і Гедэрот і Сахо і залежныя ад яго гарады, і Тымну і залежныя ад яе гарады, і Гімзо і залежныя ад яго гарады, і пасяліліся там.
ня радуйся зямля Філістымская, што зламана жазло, якое біла цябе; бо з кораня зьмяінага выпаўзе асьпід, і плодам яго будзе лятучы дракон.
І Ён абкапаў яго, і ачысьціў яго ад каменьня, і пасадзіў у ім адборныя вінаградныя лозы, і паставіў вежу пасярод яго, і выкапаў у ім чавільню, і чакаў, што ён уродзіць добрыя гронкі, а ён урадзіў дзікія ягады.
і Авэяў, што жылі ў селішчах да самай Газы, Кафтарымы, выйшаўшы з Кафтора, зьнішчылі й пасяліліся на іх месцы.
Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.