Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 26:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І пабудаваў вежы ў пустыні, і зрабіў многа вадаёмаў, бо меў шмат быдла, і ў нізіне і на раўніне, і землеўладальнікаў і садоўнікаў на гарах і на Карміле, бо ён любіў земляробства.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І пабудаваў ён вежы ў пустыні, і выкапаў шмат сажалак, бо ў яго было шмат статкаў, і ў Шэфэлі, і на раўніне, і [меў ён] земляробаў, і вінаградараў у гарах і на Кармэлю, бо ён быў аматарам земляробства.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Пабудаваў таксама вежы ў пустыні, ды выкапаў многа вадаёмаў, таму што меў многа жывёлы як у Сэфэлі, так і на раўніне; меў ён таксама земляробаў, і вінаградараў у гарах і на ўраджайных палях; быў бо ён чалавек, адданы земляробству.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 26:10
13 Крыжаваныя спасылкі  

Праз паслоў тваіх ты асуджаў Госпада і сказаў: з мноствам калясьніц маіх я ўзыду на вышыню гор, на рэбры Лівана, і сьсяку рослыя кедры яго, выдатныя кіпарысы яго, і прыйду на самае крайняе прыстанішча яго, у гай саду яго:


Меса, цар Маавіцкі, быў багаты на быдла і прысылаў цару Ізраільскаму па сто тысяч авечак і па сто тысяч нястрыжаных бараноў.


І ўзвышаўся Ёсафат усё больш і больш і пабудаваў у Юдэі крэпасьці і гарады пад запасы.


Многа было ў яго запасаў у гарадах Юдэйскіх, а ў Ерусаліме людзей ваенных, адважных.


Было ў Азіі і войска, якое выходзіла на вайну атрадамі, і па ліку ў сьпісе іх, складзеным рукою Еэла пісца і Маасэі наглядчыка, пад кіраўніцтвам Хананіі, аднаго з галоўных саноўнікаў царскіх.


І гарады пабудаваў сабе. І статкаў дробнага і буйнога быдла было ў яго мноства, бо даў яму Бог даволі вялікую маёмасьць.


а найвышэйшасьць краіны ёсьць цар, які дбае за ўсю краіну.


Яшчэ крыху, зусім крыху, і ці не ператворыцца Ліван у сад, а сад ці ня будуць цаніць як лес?


усе гарады на раўніне, увесь Галаад і ўвесь Васан да Салхі й Эдрэі, гарады царства Ога Васанскага;


Маон, Карміл, Зіф і Юта,


І ўстаў Самуіл рана раніцай і пайшоў насустрач Саўлу. І паведамілі Самуілу, што Саўл хадзіў на Карміл і там паставіў сабе помнік, і сышоў у Галгал.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы