спамяні ж пра мяне, калі табе будзе добра, і зрабі мне дабрачынства, і нагадай пра мяне фараону, і выведзі мяне з гэтага дома;
3 ЦАРСТВАЎ 2:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А сынам Вэрзэлія Галаадыцяніна зрабі ласку, каб яны былі сярод едакоў твайго стала, бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў ад Авэсалома, брата твайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) А сынам Барзілая з Гілеаду зьявіш міласэрнасьць, і няхай яны ядуць за сталом тваім, бо яны прыйшлі з дапамогаю, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сынам Барзэлая Галаадца аддасі ласкай, і хай ядуць яны за сталом тваім: бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім. |
спамяні ж пра мяне, калі табе будзе добра, і зрабі мне дабрачынства, і нагадай пра мяне фараону, і выведзі мяне з гэтага дома;
хоць увесь дом бацькі майго быў варты сьмерці перад гаспадаром царом маім, але ты пасадзіў раба твайго сярод бяседнікаў за сталом тваім; якое ж я маю права скардзіцца яшчэ перад царом?
дык вось, апрацоўвай яму зямлю ты і сыны твае і рабы твае, і дастаўляй плады яе, каб у сына гаспадара твайго быў хлеб для ежы; а Мэмфівастэй, сын гаспадара свайго, заўсёды будзе есьці за маім сталом. У Сівы было пятнаццаць сыноў і дваццаць рабоў,
І сказаў яму Давід: ня бойся: я зраблю табе ласку дзеля бацькі твайго Ёнатана і вярну табе ўсе палеткі Саўлавыя, бацькі твайго, і ты заўсёды будзеш есьці хлеб за маім сталом.
і перамяніў турэмную вопратку ягоную, і ён усюды меў ежу ў яго, ва ўсе дні жыцьця ягонага.
І ўтрыманьне яго, утрыманьне пастаяннае, выдавалася яму ад цара, дзень у дзень, ва ўсе дні жыцьця ягонага.
І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка.
і памяняў цямнічную вопратку ягоную, і ён заўсёды ў яго абедаў ва ўсе дні жыцьця свайго.
Дабрашчасныя рабы тыя, якіх гаспадар, прыйшоўшы, застане чуйнымі; праўду кажу вам, ён апяражацца і пасадзіць іх, і падыходзячы, пачне служыць ім.