Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 9:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 дык вось, апрацоўвай яму зямлю ты і сыны твае і рабы твае, і дастаўляй плады яе, каб у сына гаспадара твайго быў хлеб для ежы; а Мэмфівастэй, сын гаспадара свайго, заўсёды будзе есьці за маім сталом. У Сівы было пятнаццаць сыноў і дваццаць рабоў,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І будзеш яму служыць на ральлі ты, і сыны твае, і слугі твае, і будзеш прынось [плады], і будзе хлеб у сына гаспадара твайго, і ён будзе есьці [яго]. І Мэфібашэт, сын гаспадара твайго, будзе есьці заўсёды хлеб са стала майго». А Цыва меў пятнаццаць сыноў і дваццаць слугаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Дык абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і тое, што здабудзеш, хай будзе ежаю сям’і гаспадара твайго, якою яна будзе харчавацца; а Мэрыбаал, сын гаспадара твайго, будзе есці заўсёды хлеб з майго стала». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 9:10
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў яму Давід: ня бойся: я зраблю табе ласку дзеля бацькі твайго Ёнатана і вярну табе ўсе палеткі Саўлавыя, бацькі твайго, і ты заўсёды будзеш есьці хлеб за маім сталом.


хоць увесь дом бацькі майго быў варты сьмерці перад гаспадаром царом маім, але ты пасадзіў раба твайго сярод бяседнікаў за сталом тваім; якое ж я маю права скардзіцца яшчэ перад царом?


Пачуўшы гэта, нехта з тых, што ўзьляжалі зь Ім, сказаў Яму: дабрашчасны, хто з'есьць хлеба ў Царстве Божым!


і перамяніў турэмную вопратку ягоную, і ён усюды меў ежу ў яго, ва ўсе дні жыцьця ягонага.


І сказаў цар: дзе сын гаспадара твайго? І адказваў Сіва цару: вось, ён застаўся ў Ерусаліме і кажа: вось цяпер дом Ізраілеў верне мне царства бацькі майго.


Але пашкадаваў цар Мэмфівастэя, сына Ёнатана, сына Саўлавага, дзеля прысягі імем Гасподнім, якая была паміж імі, паміж Давідам і Ёнатанам, сынам Саўлавым.


А сынам Вэрзэлія Галаадыцяніна зрабі ласку, каб яны былі сярод едакоў твайго стала, бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў ад Авэсалома, брата твайго.


І ўтрыманьне яго, утрыманьне пастаяннае выдавалася яму ад цара дзень у дзень да дня сьмерці яго, ва ўсе дні жыцьця ягонага.


Калі пераправілі судна, каб перавезьці цароў дом і паслужыць яму, тады Сэмэй, сын Геры, упаў перад царом, як толькі ён перайшоў Ярдан,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы