3 ЦАРСТВАЎ 16:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А цар Аса склікаў усіх Юдэяў, нікога ня выключаючы, і вынесьлі яны з Рамы камяні і драўніну, якія Васа ўжываў на будаўніцтва. І пабудаваў зь іх цар Аса Гіву Веньямінавую і Міцпу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў мацнейшы народ, які [стаяў] за Омры, чым той, што [стаяў] за Тыўні, сына Гіната. І Тыўні памёр, а валадарыў Омры. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пераважыў народ, які стаяў за Амры, той, што стаяў за Тэбні, сына Гінэта; і Тэбні памёр, а цараваў Амры. |
Усе астатнія дзеі Асы і ўсе подзьвігі ягоныя, і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія ён пабудаваў, апісаны ў летапісе цароў Юдэйскіх, апрача таго, што ў старасьці сваёй ён быў хворы на ногі.
дваццаць два гады было Ахозію, калі зацараваў, і адзін год валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай Гатолія, дачка Амврыя, цара Ізраільскага.
Усе яны распалены, як печ, і пажыраюць судзьдзяў сваіх; усе цары іхнія падаюць, і ніхто зь іх не зьвяртаецца да Мяне.